Хвалюючая першая сустрэча і знаёмства з аднакласнікамі!
Мы пачалі свой шлях 31жніўня 2015 года.
“На цябе, наша моладзь, надзея” – так называўся першы урок, да якога цудоўна падрыхтаваліся вучні нашага класа. Яны вывучылі вершы і жартоўна расказалі пра школьнае жыццё. Выразна і ўзнёсла гучалі вершы, прысвечаныя Роднаму краю, любімай Беларусі.
Самы дружны 5 “ІТ4” клас выбірае свой актыў.
Мой сябар
З ім я ў працы, адпачынку,
На уроку, перапынку.
З ім вандрую я па свеце,
З ім лятаю у ракеце.
Чаго сам не адгадаю -
У яго я запытаю.
Ён усё на свеце знае,
Мне ва ўсім дапамагае.
З ім я гутарку вяду,
З ім нідзе не прападу.
Вясёлая гульня “Сцяжына добрых рук”, у якой выпрабоўваліся сяброўства, кемлівасць, спрыт, вельмі спадабалася пяцікласнікам.
Свята горада
Прыбраныя мамы і таты.
І нас вам нялёгка пазнаць:
У нашага горада свята.
Ідзём мы яго віншаваць.
Гулянне у скверах і парках,
І музыка зычна гучыць.
Лагоднае сонейка ярка
На горад святочны глядзіць.
Мы слухаем песні і вершы,
Нам радасна бегаць, гуляць.
Ты, горад, для нас самы лепшы.
Мы будзем з табой сябраваць.
12 верасня мы віншавалі родны Мінск са Святам горада
25 верасня ў нашым класе адбылося мерапрыемства “Раскажы мне пра сябе”. Мы маем вельмі шмат талентаў і цікавых заняткаў!!
У першую суботу кастрычніка – свята нашых дарагіх настаўнікаў. Мы шчыра дзякуем ім за мудрасць, справядлівасць, разуменне і дабрыню.
6 кастрычніка да нас у госці завіталі артысты філармоніі. Цудоўныя спевы і гульні з залай захапілі вучняў 5-х і 6-х класаў. Удзячнымі апладысментамі яны віталі артыстаў.
Глянь на зямлю залатую,
Пяшчотную, сумную, чыстую,
Нехта па ёй вандруе,
У паветра ўзнімаючы лісце.
Прыемна бавіць час у парку ў апошнія пагодныя восеньскія дні!
Умелыя рукі маюць дзячынкі нашага класа. Якія цудоўныя вырабы яны прапанавалі да гімназічнай выставы.
Зямля з блакiтнымi вачамi - Раздолле рэчак i лугоў! Твае сыны, Твае унукі, Мы любiм гул тваiх бароў. |
Звiняць крынiцы, як цымбалы, Сцяжынкi свецяць у лясах. Палі, узгоркi, перавалы - Прасторны шлях, далёкi шлях! |
Сцяжыны першай сумеснай экскурсіі прывялі вучняў нашага класа у горад Бабруйск, дзе пабудаваны адзін з найпрыгажэйшых стадыёнаў Еўропы.
Цікавая сустрэча з жыццярадаснымі сабакамі хаскі чакала нас у Дудзінцы.
Падсаладзілі ўражанне ад вандроўкі пачастункі на заводзе газураваных сыркоў і марожанага.
10 кастрычніка адбыліся першыя заняткі з псіхолагамі нашага класа. Час праляцеў незаўважна. Было весела, займальна, цікава.
Мая мама добрая такая,
Мая мама проста залатая!
А ўжо так мяне матулька любіць!
Кожны раз і песціць, і галубіць,
І да сэрца горне, і мілуе,
І так шчыра-моцна пацалуе,
І прамовіць ласкавае слоўца,
І сама засвеціцца - як сонца!
Да свята нашых матуль мы зрабілі паштовачкі. У іх – творчасць, фантазія і самыя пяшчотныя, ласкавыя словы.
У канцы кожнай чвэрці мы старанна прыбіраем свой клас, каб прыемна было вярнуцца сюды пасля канікулаў.
Пад час асенніх канікул вучні нашага класа сабраліся ў спартыўнай зале, каб прыняць удзел у спаборніцтвах “Мяч над сеткай”. Мы добра гулялі і саступілі талькі 5 “ІТ1”. Мы на ІІ месцы, але прагнем адыграцца на наступных канікулах.
Мы рыхтуемся да Дня гімназіста. Наша газета – гэта Дрэва запаветных жаданняў кожнага з нас з 5 “ІТ4”.
Мы так старанна рыхтаваліся, рэпеціравалі… І на святкаванні Дня гімназіста мы выступілі вельмі ўдала.
Кожны збор макулатуры ў гімназіі не абыходзіцца без 5 “ІТ4”. Мы таксама хочам далучыцца да зберажэння беларускіх лясоў.
Нарэшце дачакаліся першай гімназічнай дыскатэкі! Было весела : намінацыі, конкурсы, музыка, асвятленне. Нам спадабалася!
“Прыватнае піянерскае” – такую назву меў фільм, які мы паглядзелі ў кінатэатры “Піянер”. Пасля прагляду захацелася лета, сонца, адпачынку ў лагеры.
Вельмі важна ведаць пра сваіх продкаў, захоўваць повязь з мінулым свайго роду. У гімназіі ёсць традыцыйны праект “Радавод”. У ім ахвотна прымаюць удзел і вучні, іх бацькі.
Прыемна, калі твае аднакласнікі – таленавітыя. Сярод нас ёсць удзельнікі фальклёрнага гурта “Жалейка”.
13 снежня ў эстонскім горадзе Кохтла-Ярве адбыўся фестываль “Калядная зорка”. Радзінская Марыя і ўдзельнікі калектыву “Сільфіда” занялі ІІ месца. Мы радуемся за Машу!!
Прыгажуню-ёлачку стварыла Круглік Ірына! Яе ўмельства і добры настрой дапамогуць заняць дастойнае месца ў конкурсе калядных вырабаў.
Светлы калядны настрой мы хацелі ўвасобіць ва ўпрыгажэнні нашага класа. І, здаецца, усё атрымалася вельмі добра!
Цікавай была паездка ў Заслаўе. Нас віталі Дзед Мароз, Снягурка. А яшчэ мы трошкі пакалядавалі разам з Казой і Мядзведзем. І самае галоўнае – мы ўмеем цяпер танчыць кракавяк.
Зімовыя канікулы, спартыўная зала, гульня-рэванш з 5 “ІТ1”. Мы атрымалі перамогу!!!
Я вельмі люблю наведваць гурток “Палітэхнік”. Тут мы ствараем розныя мадэлі з простых матэрыялаў. Аляксандар Іванавіч, наш кіраўнік, заўсёды дапаможа і параіць, як прыняць правільнае тэхнічнае рашэнне. Нас яшчэ навучаць, як ствараць робатаў і розныя авіямадэлі. Мне падабаецца ўдасканальваць свае ўменні і ствараць нешта новае! Бабко Уладзіслаў, 5 “ІТ4” клас.
Вучань нашага класа, Кернажыцкі Максім далучыўся да суветнага руху абмену паштоўкамі Postcrossing. Ён збіраецца ўдзельнічаць у інтэрнэт-праекце “Postcrossing. Ляці, паштоўка, раскажы пра нас”, які праводзіць Мінскі дзяржаўны Палац дзяцей і моладзі.
Спектакль “Чароўныя пярсцёнкі Альманзора” мы паглядзелі ў Рускім драматычным тэатры імя М. Горкага. Займальны, пакручасты сюжэт, яркія касцюмы, цудоўнае выкананне роляў акцёрамі – усё было нам даспадобы!
Выраблялі валянцінкі сваімі рукамі і пісалі ў іх пажаданні самым найлепшым сябрам - вось чым мы былі заняты напярэдадні Дня святога Валянціна.
Дзяўчынкі з нашага класа павіншавалі хлопчыкаў з Днём абаронцы Айчыны. У газеце, створанай імі, былі не толькі цікавыя малюнкі пра хлопцаў, але і трапныя іх характарыстыкі.
А ў нас дзяўчынкі ёсць!
Не дзяўчынкі - прыгажосць!
У ВОСЬМЫ светлы ДЗЕНЬ, у свята
Мы віншуем іх заўзята!
5 “ІТ4” прапануе відэаролікі, на якіх можна пабачыць артыстычнае выкананне вершаў на роднай мове. Выразна чытаць так прыемна! Ты адчуваеш прыгажосць мовы, бачыш створаныя аўтарам вобразы.
Вельмі цікавым быў спектакль на нямецкай мове, які падрыхтавалі вучні 5 “ІТ3” класа. Мы былі не толькі гледачамі, а і саўдзельнікамі дзейства:
У гульні-конкурсе “Грамадзянская абарона” наш клас заняў ІІІ месца. У наступны раз мы пастараемся і будзем лепшымі!
Мяне непазнанага
горад абдыме пяшчотай
вуліц ласкавых,
агнямі вячэрніх дамоў.
Ветрам на вушка прашэпча:
"Адкуль ты і хто ты?".
А я прамаўчу…
Ён усё зразумее без слоў.
На вясновых канікулах мы наведалі Магілёў. З гонарам, пяшчотай і павагай да роднага горада расказвалі нам пра яго мясцовыя краязнаўцы.
26 сакавіка ў сталіцы Даніі, горадзе Капенгагене, адбыліся спаборніцтвы Easter Cup па танцах, у якіх прымала ўдзел і каманда з Беларусі “Сільфіда-Фантазія”. Шчыра віншуем Радзінскую Марыю і яе каманду з перамогай!!!
8 красавіка на Мінск-Арэне прайшлі спаборніцтвы, прысвечаныя Міжнароднаму дню дзіцячага спорту. Сакалоўская Дар’я заняла ІІІ месца ў велагонцы на дыстанцыі 500 метраў. Віншуем з прызавым месцам!!!
9 красавіка адбыўся Адкрыты турнір па каратэ на першынства Беларускай асацыяцыі каратэ-до. Сахарчук Паліна заняла ІІІ месца ва ўзроставай катэгорыі 8-13гадоў. Віншуем!!!
Як правільна і бяспечна паводзіць сябе з агнём, як пазбегнуць пажараў, што рабіць, калі ўзнікла надзвычайная сітуацыя, мы даведаліся, калі паслухалі інспектара па пажарнай бяспецы.
Максім Кернажыцкі ў спектаклі Купалаўскага тэатра "Дзве душы" >>>
Вы ведаеце, як вырабляюць шакаладныя цукеркі і карамелькі? Мы ведаем, бо былі на экскурсіі на знакамітай фабрыцы “Камунарка”. А яшчэ мы атрымалі салодкія падарункі і кніжкі на памяць аб сустрэчы.
Агульная класная гадзіна для 5-х класаў, прысвечаная Дню Перамогі адбылася 6 мая. Мы слухалі песні, каб святкаваць. Мы ўдумліва слухалі вершы, каб помніць.
Жывём, як светлай памяці зарок.
Дзе б ні было — у Гродна, а ці ў Мінску,
З нас кожны мае ціхі свой куток
I ў ціхім тым кутку — па абеліску.
Іх падымаць і ставіць ёсць каму...
Да помнікаў іду не са слязамі.
Калі вы маўчыцё,то ўсё таму,
Што самае галоўнае сказалі!
Я ведаю: ёсць час скупы і горкі,
Ёсць міг,калі у подзвігу сваім
Жывыя ўсё ж звяртаюцца да мёртвых
I мёртвыя адказваюць жывым!
12 мая да нас у госці завітала беларуская паэтэса Валянціна Галіноўская . Яна прачытала не толькі свае вершы, але і расказала пра сваё дзяцінства, пра свае дзіцячыя мары.
Як цікава праходзяць у нас урокі англійскай мовы! Мы не толькі чытаем, перакладаем, выконваем практыкаванні, ствараем праекты, мы яшчэ і хораша спяваем па-англійску.
“Люблю Беларусь” – такую назву мела літаратурна-мастацкая кампазіцыя, якую з любоўю да сваёй Радзімы і з павагаю да бацькоў падрыхтавалі вучні 5 “ІТ4”класа. На бацькоўскім сходзе 24 мая са сцэны прагучалі вершы і песні на англійскай мове. А яшчэ вучні выказалі словы ўдзячнасці сваім татам і мамам.
Цудоўнае веданне англійскай мовы, выразнае чытанне вершаў, артыстычнае выкананне песень паказалі са сцэны вучні 5-х класаў для сваіх аднакласнікаў.
31 мая адбылася ўрачыстая выніковая лінейка. Пяцікласнікі віталі вучняў, якія скончылі навучальны год з выдатнымі адзнакамі. А яшчэ нас чакаў сюрпрыз. Ансамбль з вучняў 11 “А” класа выканаў некалькі музычных кампазіцый. Развітальныя цёплыя словы сваім любімым вучням сказалі класныя кіраўнікі.