10В Аленская И.А.

3 верасня, працягваючы супрацоўніцтва з БДПУ імя М. Танка, профільныя педагагічныя 10«Б» і 10«В» класы прысутнічалі на мерапрыемстве «Пасвячэнне ў першакурснікі». Урачыстая абстаноўка, святочная атмасфера, выдатны настрой - усё гэта адчулі спаўна нашы гімназісты. А прагляд спектакля «Паўлінка» у выкананні акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы стаў сапраўдным падарункам да пачатку навучальнага года.