"Настаўнiк" БДПУ, 18 верасня 2014 г. № 13
ПАДРЫХТАВАЦЬ ДАСТОЙНУЮ ЗМЕНУ
Прафесійнае вызначэнне - адзін з самых важных выбараў у жыіцці любога школьніка. Больш за сто дзесяцікласнікаў сталічнай гімназіі № 20 дзякуючы БДІІУ ўжо зрабілі важны крок у гэтым напрамку:
1 верасня яны сталі вучнямі педагагічных класаў фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў. Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае гэтай знакавай падзеі, адбылося напярэдадні Дня ведаў пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі, Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама і, вядома ж, выкладчыкаў і студэнтаў нашага ўніверсітэта.
Дваццатая мінская гімназія была абрана невыпадкова. Справа ў тым, што ў 1990-я гг. на базе тады яшчэ СШ № 171 ужо дзейнічалі педкласы. Іх вопыт у прафарыентацыі вучняў аказаўся вельмі прадуктыўным: зараз у роднай навучальнай установе працуюць настаўнікамі 10 выпускнікоў, што атрымалi вышэйшую адукацыю ў БДПУ.
Што ж чакае новаспечаных навучэнцаў профільных класаў акрамя заканамерна павялічанай колькасці гадзін на вывучэнне матэматыкі, фізікі, мовы і літаратуры? Падрабязны адказ на гэта пытанне даў падчас выступлення рэктар БДПУ прафесар А.I. Жук. Аляксандр Іванавіч адзначыў, што ўніверсітэт акажа дапамогу як навучэнцам педагагічных класаў, так і настаўнікам, якія ў іх працуюць. Вядучыя спецыялісты БДПУ будуць выкладаць гiмназiстам асобныя тэмы на паглыбленым узроўні, праводзіць факультатыўныя заняткі, рыхтаваць да алімпіяд, конкурсаў, знаёміць з асновамі педагогікі і псіхалогіі. 3‘явяцца школы юных матэматыкау, фізікаў, хімікаў. Вучням дапамогуць выявіць і развіць іх здольнасці, а галоўнае — умацаваць інтарэс да прафесіі педагога. Важнасць менавіта апошняга аспекту ў падрыхтоўцы будучых студэнтаў-педагогаў адзначыў падчас адкрыцця памятнага знака аб супрацоўніцтве БДІІУ і гімназіі № 20 намеснік міністра адукацыі В. А. Будкевіч: «Упэўнены, што вопытныя выкладчыкі, педагогі-вучоныя, студэнты змогуць не толькі на словах, а і на справе раскрыць хараство прафесіі, яе самыя лепшыя, высакародныя грані». Васiль Антонавіч падкрэсліў, што адкрыццё педкласаў - не разавая акцыя, а хутчэй першая ластаўка ў сістэме мерапрыемстваў па павышэнні матывацыi школьнікаў да выбару настаўніцкай прафесіі.
Усім вучням профільных класаў і іх настаўнікам А. I. Жук уручыў унікальнае выданне – кнігу «Педагогіка ў афарызмах і выслоўях». Завяршылася ўрачыстасць святочным канцэртам, падрыхтаваным таленавітымі танкаўцамі. Яны на ўласным прыкладзе паказалі гімназістам, якое разнастайнае і цікавае жыццё чакае іх у БДПУ. I гэта толькi пачатак!
Вераніка МАНДЗІК
"Звязда", 2 верасня 2014 года, № 165
НАСТАЎНIК, ПАДРЫХТУЙ НАСТАЎНIКА!
…у 20-й мінскай гімназіі выхоўваць будучых педагогаў пачнуць яшчэ за школьнай партай.
Цікава, калі б абітурыентам педагагічнага ўніверсітэта прапанавалі напісаць сачыненне на тэму «Чаму я абраў педагогіку?», што б яны напісалі? А чаму б і сапраўды не ўвесці такое сачыненне пры залічэнні на педагагічныя спецыяльнасці? Калі б яшчэ на ўваходзе ў педагагічную ВНУ ўчарашніх школьнікаў прымусілі задумацца: а ці свой шлях у жыцці яны абралі? — магчыма, у педагогіцы было б менш выпадковых людзей. Яшчэ старажытныя грэкі казалі: «Калі кравец дрэнны — то людзі будуць проста дрэнна апранутыя, але калі ў грамадстве будзе дрэнны настаўнік — то вырастуць пакаленні неадукаваных і нявыхаваных людзей». Аднак ці можа «выпадковы» настаўнік выхаваць адукаваную асобу? Пытанне з шэрагу рытарычных…
У дзесяцікласнікаў 20‑й сталічнай гімназіі будзе як мінімум два гады, каб зразумець, ці можа педагогіка стаць іх прызваннем. Менавіта ў гэтай навучальнай установе Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт адраджае профільныя педагагічныя класы…
Выступаючы напярэдадні новага навучальнага года перад педагагічнай грамадскасцю сталіцы, міністр адукацыі Сяргей Маскевіч з сумам канстатаваў, што сталічныя ўстановы адукацыі не займаюцца ўзнаўленнем кадраў. Настаўнікі не думаюць над тым, хто прыйдзе ім на змену. А гэта вялікі грэх, калі настаўнік не арыентуе, не агітуе сваіх вучняў за прафесію педагога. Задача настаўніка — вырасціць другога настаўніка.
Прынамсі, у 20‑й мінскай гімназіі сёння працуюць 10 педагогаў, якія раней скончылі гэтую навучальную ўстанову. Справа ў тым, што ў 1990‑я гады ў 176‑й мінскай школе (якая пазней была пераўтворана ў 20‑ю гімназію) ужо дзейнічалі фізіка-матэматычныя і філалагічныя педагагічныя класы. І сёння іх выпускнікі працуюць у роднай школе, але ўжо ў якасці педагогаў. Дырэктар гімназіі Леанід Абрамаў узначальвае гэту ўстанову 25 гадоў, і зусім не дзіўна, што менавіта яму даверылі важную місію — адрадзіць у школах профільныя педагагічныя класы і супрацоўніцтва з БДПУ. Пра тое, якая ўвага надаецца гэтай падзеі, можна было зразумець па колькасці высокапастаўленых асоб з Міністэрства адукацыі і Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, якія прыйшлі ў апошнюю жнівеньскую суботу на сустрэчу з вучнямі педагагічных класаў. Ну і, зразумела, не маглі прапусціць гэтае свята дэканы факультэтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта на чале з яго рэктарам Аляксандрам Жуком. Больш за тое, у 20‑й гімназіі высадзіўся сапраўдны дэсант — з самых таленавітых і знаходлівых студэнтаў БДПУ, якія паспрабавалі даказаць школьнікам на ўласным прыкладзе, якім разнастайным і цікавым можа быць ва ўніверсітэце жыццё па-за вучэбнымі заняткамі: яны спявалі, танцавалі і жартавалі са сцэны.
—Настаўнік. Што стаіць за гэтым словам? — звярнуўся да дзесяцікласнікаў рэктар БДПУ імя Максіма Танка, прафесар Аляксандр ЖУК. — Гэта і выдатны псіхолаг, і выбітны паэт, і вялікі акцёр, але, самае галоўнае, незаменны памочнік у жыцці і сапраўдны сябар. Ва ўсе часы настаўнікі былі носьбітамі высокай маральнасці, культуры і адданасці сваёй справе. Настаўнік увасабляў сабой мудрасць, бескарыслівасць і вернасць доўгу. Раней перад настаўнікам здымалі капялюш. Але ў апошнія гады ён перастаў быць героем кніг і телеперадач. Не магу прыгадаць нашумелага кінафільма, буйной мастацкай выставы, серыі артыкулаў у цэнтральнай прэсе або шырока разрэкламаванага ток-шоу, дзе б галоўным героем стаў менавіта настаўнік.
—Арыентацыя на прафесію настаўніка — задача нумар адзін для ўсіх педагагічных калектываў і для нашых універсітэтаў, якія рыхтуюць кадры для навучальных устаноў. Першым на шлях адраджэння профільных педагагічных класаў стаў Мінск. Але, хачу запэўніць, што гэта не разавая акцыя, а, хутчэй, першая ластаўка, — падкрэсліў у сваёй прамове намеснік міністра адукацыі Васіль БУДКЕВІЧ. — Няма нічога лепшага для настаўніка, калі яго вучні пойдуць па яго слядах.
На базе 20‑й гімназіі былі створаны чатыры педагагічныя класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага профіляў для 104 вучняў. На працягу двух гадоў побач з настаўнікамі гімназіі заўсёды будуць прысутнічаць і выкладчыкі БДПУ. Яны будуць выкладаць гімназістам асобныя тэмы на паглыбленым узроўні, праводзіць факультатыўныя заняткі, рыхтаваць гімназістаў да ўдзелу ў алімпіядах, турнірах, конкурсах навукова-даследчых работ. З’явяцца школы юных матэматыкаў, фізікаў, хімікаў. Акрамя таго, выкладчыкі ўніверсітэта пазнаёмяць гімназістаў з асновамі педагогікі і псіхалогіі, дапамогуць ім выявіць і развіць іх здольнасці, і бадай што самае галоўнае — абудзіць інтарэс да прафесіі педагога.
— Два гады вашага жыцця будуць напоўнены самымі яскравымі падзеямі, — паабяцаў Аляксандр Жук. — Запрашаем вас у БДПУ — вышэйшую навучальную ўстанову са 100‑гадовымі традыцыямі!
Вы таксама можаце далучацца да мерапрыемстваў, прысвечаных нашаму юбілею. Ва ўніверсітэце аб’яўлены конкурс на лепшы відэаролік пра настаўніка працягласцю ад 30 секунд да 5 хвілін. Прыдумайце арыгінальны сюжэт. Можна далучыцца і да конкурсу на лепшы слоган, прысвечаны 100‑годдзю ўніверсітэта, або на лепшае сачыненне пра настаўніка. Аўтары лепшых творчых работ атрымаюць ноўтбукі і планшэты. Спадзяюся, што праз два гады вы не расчаруецеся ў здзейсненым выбары і пойдзеце далей — станеце нашымі студэнтамі!
Аляксандр Жук уручыў усім вучням профільных класаў і іх педагогам унікальнае выданне — кнігу «Педагогіка ў афарызмах і выслоўях». І патлумачыў: «Вы не знойдзеце яе ў кнігарнях. Аўтары гэтай кнігі — прадстаўнікі педагагічнай дынастыі. Бацька і сын: прафесар БДПУ Віктар Уладзіміравіч Чэчат і дацэнт БДУ Чэчат Віктар Віктаравіч».
Рэктар педагагічнага ўніверсітэта падзяліўся таксама і планамі на будучыню. Расказаў, што на базе ўніверсітэта будзе дзейнічаць рэспубліканская вочна-завочная гімназія, куды запросяць самых матываваных вучняў, якія цікавяцца педагагічнай прафесіяй: ім на асенніх, зімовых і вясенніх канікулах пачытаюць лекцыі па педагогіцы, псіхалогіі, сацыяльнай рабоце, раскажуць пра прамудрасці і нюансы педагагічнай прафесіі. Магчыма, адкрыецца і ўстанова дашкольнай адукацыі, дзе выхавальнікамі і псіхолагамі змогуць працаваць студэнты ўніверсітэта. Так што сістэма бесперапыннай адукацыі будзе рэалізоўвацца на практыцы. А ў перспектыве кожны рэгіянальны ўніверсітэт пачне ствараць педагагічныя класы, а потым і педагагічныя гімназіі.
Дырэктар 20‑й гімназіі Леанід Абрамаў, які, між іншым, таксама не застаўся без падарункаў і стаў першым уладальнікам кепкі і майкі з сімволікай «100 гадоў БДПУ», вельмі трапна заў-
важыў:
—Калі моладзь стаіць на парозе жыцця, яшчэ рана гучаць фанфарам. Маладым людзям яшчэ трэба будзе вызначыцца з жыццёвым шляхам, атрымаць якасную і годную адукацыю. Безумоўна, хочацца, каб гэта была педагагічная адукацыя… Але я вельмі жадаю вам усім пачуць гэтыя фанфары, калі вы станеце Настаўнікамі з вялікай літары.
Надзея НІКАЛАЕВА.
"Настаўнiцкая газета", 2 верасня 2014 года, № 104
ПЕРШЫЯ ПЕДКЛАСЫ АДКРЫЛIСЯ Ў МIНСКУ
У суботу, 30 жніўня, на базе сталічнай гімназіі № 20 адбылося ўрачыстае адкрыццё першых у Мінску профільных педагагічных класаў. Удзельнікамі ўрачыстасці сталі намеснік міністра адукацыі нашай краіны Васіль Будкевіч і рэктар Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аляксандр Жук.
Адкрыццё педагагічных класаў стала заканамерным працягам супрацоўніцтва гімназіі № 20 Мінска і БДПУ імя Максіма Танка. У чэрвені бягучага года паміж гэтымі ўстановамі адукацыі была заключана дамова аб супрацоўніцтве, якая прадугледжвае каардынацыю сумеснай дзейнасці, звязанай з адукацыйнай, выхаваўчай, вучэбна-метадычнай, навукова- даследчай і інавацыйнай дзейнасцю. Акрамя таго, гэты дакумент прадугледжвае выяўленне таленавітых і адораных навучэнцаў, якія схільны да педагагічнай дзейнасці і навучання ў педуніверсітэце.
3 новага навучальнага года ў гімназіі пачалі дзейнічаць чатыры дзясятыя педагагiчныя класы фізіка-матэматычнага і філалагічнага напрамкаў. Як адзначаюць ў гімназіі, педкласы – гэта не толькі павышэнне гадзін на вывучэнне фізікі, матэматыкі, рускай, беларускай моў, гэта яшчэ і развіццё лідарскіх якасцей.
Такую пазіцыю падзяляюць і ў педагагічным універсітэце, рэктар якога адзначыў, што ўніверсітэт будзе аказваць дапамогу як навучэнцам педагагічных класаў, так і педагогам, якія ў іх працуюць. БДПУ ініцыіруе адкрыццё школ юных матэматыкаў, фізікаў, хімікаў, нацэленых на педагагічную дзейнасць. Разам з тым на базе педуніверсітэта для гімназістаў будуць арганізаваны дадатковыя заняткі.
– Адкрыццё педагагічных класаў у гімназіі – гэта толькі першы крок. Мы планум пашыраць такую дзейнасць. Будзе стварацца вучэбна-навуковы інавацыйна-педагагічны кластар на чале з Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Максіма Танка. Мы ў гэтай схеме будзем вядучымі, а ў кластары ў сеткавым узаемадзеянні будуць знаходзіцца ўсе рэгіянальныя ўніверсітэты, якія рыхтуюць педагагічныя кадры.
У планах – стварэнне педагагічных класаў па ўсёй краіне, а ў перспектыве – і педагагічных гімназій. Неабходна, каб у рэгіёне была хаця б адна такая гімназія, каб пачынаць працаваць з дзецьмі не з дзясятага класа, а раней. Для такіх школьнікаў мы будзем ствараць адпаведныя вучэбныя праекты, якія дазволяць ім пагрузіццаў педагагічную сферу. Напрыклад, пабыць важатымі ў малодшых класах, валанцёрамі ў летніках.
Акрамя таго, будзе праводзіцца работа і з настаўнікамі, якія будуць працаваць у педагагічных класах. У структуры нашага ўніверсітэта ёсць інстытут павышэння кваліфікацыі. Такая ж струкутарная адзінка існуе і ў рэгіянальных універсітэтах, таму мы будзем выкарыстоўваць гэты патэнцыял для павышэння кваліфікацыі педагогаў. Будзе распрацавана неабходная праграма павышэння кваліфікацыі з патрэбнымі метадычнымі, псіхолага-педагагічнымі акцэнтамі. Сістэма адукацыі павінна рыхтаваць сабе кадры сама, тым больш, што патэнцыял у нас ёсць, – адзначыў Аляксандр Жук.
Ідэю адкрыцця сеткі педагагічных класаў падтрымлівае і Міністэрства адукацыі нашай краіны. Тым больш, што яна не новая і ў свой час паспела зарэкамендаваць сябе як прадукцыйная.
– Нездарма гавораць: “Усё новае — добра забытае старое”. Усе мы добра памятаем дзейнасць і эфектыўнасць тых педагагічных класаў, якія дзейнічалі ў школах 10-15 гадоў назад. Міністэрства адукацыі вельмі ўдзячна Беларускаму дзяржаўнаму педагагічнаму ўніверсітэту за гэтую ініцыятыву, за аднаўленне традыцый, якія зададуць новы імпульс тым прафесійным адносінам універсітэта і школы, якія склаліся за апошнія гады.
Безумоўна, праваднікамі гэтых адносін будуць педагагічныя калектывы школ. У нашай сістэме адукацыі працуюць невыпадковыя людзі, а тыя, хто знайшоў сябе ў прафесіі настаўніка. I, думаю, кожны з іх хацеў бы знайсці свой працяг у сваіх вучнях. Я ўжо неаднаразова гаварыў, што з усёй прафарыентацыйнай работы ў школе на першым месцы павінна быць прафарыентацыя на прафесію педагога. Сёння з настаўніка, са школы пачынаецца і медык, і афіцэр, і інжынер, і вадзіцель тралейбуса.
Усе бацькі мараць, каб з яго дзіцем працавалі высокапрафесійныя педагогі, таму ўвага дзяржавы і грамадства да гэтай прафесіі вельмі сур’ёзная. Прыходзячы ў педагагічную прафесію, найперш трэба любіць дзяцей і разумець, што педагог не толькі дае веды па прадмеце, але і накіроўвае вучня ўжыццё, дае яму асновы грамадзянскасці, патрыятызму.
Думаю, што выпускнікі педагаічных класаў прыйдуць у прафесію ўсвядомлена, бо ўжо будуць ведаць яе асновы і прызначэнне, – сказаў Васіль Будкевіч.
Словы Васіля Антонавіча поўнасцю пацвердзіліся, калі на сцэну актавай залы гімназіі выйшлі 10 настаўнікаў гэтай навучальнай установы, якія былі выпускнікамі педагагічных класаў тады яшчэ сярэдняй школы № 176. Справаўтым, што 15 гадоў назад на базе цяперашняй гімназіі № 20 ужо дзейнічалі педкласы. I вопыт іх дзейнасці быў вельмі ўдалы. Многія выпускнікі і сёння працуюць у сістэме адукацыі.
Вельмі хочацца, каб тыя 104 дзесяцікласнікі, якія пачалі вучыцца ў педагагічных класах, сталі сапраўднымі педагогамі. Можна спадзявацца, што так яно і будзе, бо ў 20-й гімназіі ёсць не толькі традыцыі педагагічнай адукацыі, але і патэнцыял для развіцця ў гэтым кірунку. Тым больш пад патранажам галоўнай кузні педагагічных кадраў – БДПУ імя Максіма Танка.
Вольга ДУБОЎСКАЯ.

Знамя юности. 29 августа 2014 г. № 35
ЭТО НЕ ПОНАРОШКУ
В детстве почти все мои одноклассники мечтали стать учителями. И когда играли в школу, быть учениками никто не хотел. Сегодня для тех, кто мечтает преподавать, в минской гимназии № 20 открываются профильные педагогические десятые классы.
Всего их четыре: два физико-математических и два филологических. Здесь все серьезно - больше математики, физики, русского языка и литературы. С середины сентября - установочная сессия. В январе и мае – по 2-3 дня лекций по профильным предметам, а затем тестирование. Получается настоящая университетская жизнь в миниатюре.
Поскольку это совместный проект гимназии и Белорусского государственного педагогического университета, то ребята смогут ходить на дополнительные занятия в БГПУ, чтобы слушать лекции, участвовать в тренингах, работать в лабораториях.
На самом деле 15 лет назад в гимназии, которая тогда была еще 176-й общеобразовательной школой, уже открывались подобные классы. Проработали они до самого закрытия профильных направлений (сейчас их вернули). Опыт был очень удачный: многие выпускники сегодня работают в системе образования, а 10 человек стали учителями в своей гимназии. Плюс ко всему знания ребята получали более глубокие.
- У нас всегда был высокий процент поступления в вузы благодаря педагогическим классам, - рассказывает директор гимназии Леонид Абрамов. - Мы даем ученикам возможность примериться к работе педагога: сначала через вожатские отряды, помогающие классным руководителям, через волонтерство в лагере «Зубренок». Если ребенок в итоге ощущает тягу к преподаванию, он поступает в педагогический класс. Общается с университетскими профессорами, вникает в работу вуза. И тогда еще раз может убедиться (или разубедиться) в правильности выбора. Ребята из педклассов будут поступать в БГПУ осознанно и не станут балластом. Мы не говорим ученику, что он обязан идти в педагогический вуз, но по опыту могу сказать, что многие именно его и выбирают.
Елена ТАЛАЛАЕВА