Першага верасня мы зноў сустрэліся, каб быць разам, сябраваць, вучыцца.
Зноў сэрца з сябрамі гаворыць,
Зноў думак абуджаны рой —
Успомніў я многа прастораў
У летняй дарозе сваёй.
За вокнамі Мінск зіхаціцца,
Аж зоры ў асфальце гараць.
I я маю чым пахваліцца,
I мне ёсць аб чым распытаць.
“Мір берагчы – нам запавет”.
Такую назву меў першы ўрок.
Пранікнёныя вершы гучалі на гэтым уроку.
Нашчадкі ідуць па вуліцах краіны!
Як многа можа памяць зберагчы
У глыбіні люцкога смутку, жалю!
А ваша кроў будзе ў нас цякчы
Праз пакаленні неразрыўнай хваляй.
І мы яе далей перадамо,
Як сімвал міру, знак, як эстафету,
Каб больш ніякіх ворагаў ярмо
Не задушыла войнамі планету.
Свае віншаванні роднаму Мінску выказалі вучні наша класа.
Дзень горада яны святкавалі ў парку 60-годдзя кастрычніка.
Горад паркаў, помнікаў, фантанаў,
Сэрца дзівіць рэдкаю красою.
Ў яго веліч беласнежных храмаў
Будзеш улюблённы ўсёй душою.
Цікавая, пазнавальная, змястоўная, захапляльная эксурсія ў парк гісторыі “Каралеўская Асамблея Сула” вельмі спадабалася вучням нашага класа.
Самыя шчырыя віншаванні і пажаданні вам, паважаныя настаўнікі, ад 6 “ІТ4” класа.
На роспач не маеш права,
Хаваеш слабасць і стому.
Твая нялёгкая справа
Жыццё адкрываць другому.
Любові навучыць адданай
Да роднай пявучай мовы,
Што з песні жытоў саткана,
Са звону гусляў вясновых.
Любові да роднага краю,
Да песень і казак матулі,
Сівых курганоў ля гаю,
Дзе мудрыя продкі паснулі.
У працы не маеш права:
На роспач,
на слабасць,
На стому.
Твая пачэсная справа —
Жыццё адкрываць другому.
Вельмі прачулы верш для любімай мамачкі напісала Казлоўская Таццяна. Марыя Радзінская, Ірына Круглік, Паліна Сахарчук стварылі віншавальную паштоўку-газету да Дня маці.
Кожны ў гэты дзень павіншаваў свайго самага дарагога чалавека.
Я ўзыходжу на двор,
Я кажу ёй: «Са святам!» —
I цалую знаёмыя родныя вусны,
I бяру пад руку,
I іду з ёй у хату,
Дзе ад прыпечка б'е
Дух гарачы капусны.
Я гляджу ў яе вочы,
Што свецяцца шчасцем,
Гладжу рукі сухія,
Прапахлыя зеллем,
I хілюся да сэрца...
А трэба б упасці
Перад ёю — нядужнай, сівой —
На калені...
Ніл Гілевіч
Весела і з ахвотаю працавалася нам на суботніку. Мы збіралі золата восені.
Заблытаны лісткі календара.
У чыстым небе,
маладым і сінім,
Перапляліся промні з павуціннем…
Ах, восень,
пераходная пара...
А потым
сонца высветліць блакіт,
I дрэвы ўміг ізноў памаладзелі,
I над ракою ў золаце нядзелі —
Наструненыя постаці ракіт...
Кожны вучань ведае, што 60 кг сабранай макулатуры ўратуе адно дрэва ад высечкі. Мы збіраем макулатуру – мы ратуем дрэвы.
На канікулах мы абавязкова наведваем спартыўную залу, каб згуляць з аднакласнікамі ў піянербол. На гэты раз мы прайгралі 6 “ІТ1” класу. Спадзяёмся на перамогу на наступных канікулах.
Добра папрацавалі на чарговым суботніку нашы аднакласнікі. Вельмі хочацца, каб школьны двор быў чысты і прыгожы.
5 лістапада мы наведалі Тэатр юнага гледача. Спектакль “Сіняя птушка” - пра каштоўнасці , які ніколі не страцяць сваю вартасць.
12 лістапада вучні нашага класа прымалі ўдзел ў Спартландыі, якую зладзілі для шасцікласнікаў. Нягледзячы на сціплыя агульныя вынікі, нам усё ж удалося быць першымі ў спаборніцве капітанаў. Марыя Радзінская перамагла іншых у практыкаванні са скакалкай.
Пераможцы гульні-конкурса “Буслік” атрымалі ўзнагароды. Мы віншуем юных моваведаў.
Скажам “Не” гульням ў мабільных тэлефонах! Скажам “Так” рухомым перапынкам!
Прыемна, калі ў класе ўтульна. Мы даглядаем свае кветкі, а кветкі нам дораць прыгажосць.
Самае вясёлае, доўгачаканае, любімае ўсімі свята Новага года. І да яго святкавання мы рыхтуемся сур’ёзна і адказна.
Мы вельмі хацелі стварыць святочную навагоднюю атмасферу ў класе. Выцінанка – на вокнах, гірлянды – на столі, прыгажуня-елачка – на стале. Гатова!!
Калі маеш умелыя ручкі, то яны могуць стварыць незвычайны цуд! Са звычайных пластыкавых шклянак мы змайстравалі вясёлага, гарэзнага Снегавіка.
Сваім публіцыстычным выступленнем мы падкрэсліі важнасць захавання нацыянальных традыцый. Вось так сур’ёзна мы сустрэлі Новы год!
Навагодняя дыскатэка.
Дзіканька, якую мы пабачылі на сцэне, ўражвае сваёй тэатральнай фантастычнасцю: Вакула лётае ў “Пяцямбург” на ракеце, казакі сядзяць на даху палаца Кацярыны II, а Чорт чытае самога Гогаля. Усё гэта стварае святочна-прыгодніцкую атмасферу, якую можна адчуць толькі перад Калядамі.
05.12. Напярэдадні Калядаў сваё акцёрскае майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі гуртка “Вабікі”, вучні нашага класа. Для настаўнікаў Фрунзенскага раёна яны паказалі батлеечны спектакль “Цар Iрад”.