Радасныя моманты лета ўспомніў кожны з нас падчас першай сустрэчы першага верасня.
11 верасня распачаў сваю работу гурток “Вабікі”, які згуртаваў прыхільнікаў выразнага чытання і тых, хто ведае і паважае беларускае слова.
Святочную газету, вясёлы настрой, шчырыя пажаданні падарылі вучні 8 “ІТ5 класа” сваім настаўнікам напярэдадні іх свята.

10 кастрычніка ў Цэнтры Сучаснага Мастацтва вучні 8 “ІТ5” класа наведалі выставу легендарнага нямецкага мастака Арно Фішара. Акрамя гэтага яны пазнаёміліся з пастаяннай экспазіцыяй выставы.
14 кастрычніка – Дзень маці. Самыя ветлівыя і ласкавыя словы для матуляў знайшлі вучні нашага класа, каб напісаць іх у паштоўкі, вырабленыя сваімі рукамі, і павіншаваць сваіх любімых матуль.