Мы ізноў сустрэліся, каб крочыць па дарозе ведаў, каб яшчэ адзін год правесці разам.
Выбар прафесіі – адзін з першых сур’ёзных выбараў, які давядзецца зрабіць некаторым вучням пасля заканчэння 9 класаў. 27 верасня шматлікія курсы падрыхтоўкі для паступлення ў БДУ прапаноўвалі выкладчыкі ўніверсітэта выпускнікам 9-х класаў.
Ты чэрпаць навучыў з глыбінь
Жывучую ваду рукою,
Каб наш народ і край любіць,
Мудрэць і харашэць душою.
Са святам шчыра мы віншавалі любімых настаўнікаў!
Не забыліся і на нашага былога класнага кіраўніка -
Паважаную Ганну Пятроўну Пашкевіч!
19 кастрычніка Тэатр юнага гледача прадставіў да ўвагі гледачоў новы спектакль “Майго юнацтва крылы”. На сустрэчу з прыгожым прыйшлі вучні 9-х класаў.
КИЇВ
Колись давно столицю заснували
Кий, Щек, Хорив та Либідь, їх сестра.
Мій, Києве, ти місто старовинне,
Краси утілення та вічного добра.
Тече Дніпро. Колись у його водах
Князь Володимир хрещення прийняв.
Він дбав про долю рідної країни,
Вчив грамоти та храми будував.
Ось пам’ятник Хмельницькому Богдану,
Цей гетьман для людей героєм став:
Походи він очолював козацькі,
Й про незалежність України дбав.
Ось Києво-Печерська Лавра стала,
Це пам’ятка духовності, тепла.
Попросимо усі, щоб Божа Матір
І нас, і Україну берегла.
Так хочеться, щоб кожен з вас побачив
Красу столиці у весняний час.
Коли каштанами Хрещатик розцвітає,
До Києва запрошуємо вас!
Cонечным святлом, блакітам Дняпра і незвычайным водарам старых паркаў сустрэла нас сталіца Украіны. Два незабыўных дні правялі вучні 9-х класаў на асенніх канікулах у Кіеве.
9 лістапада ў Палацы спорту мы сталі відавочцамі сапраўднага спартыўнага свята – Міжнародных спаборніцтваў па самба.
“СНІД – чума 21 стагоддзя” - такі галоўны рэфрэн гучаў на агульнагімназічным мерапрыемстве. якое адбылося 8 снежня ў суботу. У ім прымалі ўдзел вучні 9-х класаў.
Змястоўная размова з бацькамі перад бацькоўскім сходам адбылася 12 снежня ў актавай зале гімназіі. Прадметам размовы стаў выбар будачай прафесіі. Інфармацыю бацькі атрымалі ад прафесіяналаў з Рэспубліканскага цэнтра прафесійнай арыентацыі.
Дзед Мароз – цудоўны госць,
Але ў нас Снягурка ёсць!
21 снежня мы сабраліся разам, каб сустрэць Новы год і добра павесяліцца!!!
6 студзеня вучні 9-класаў наведалі ІХ Калядны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі.
Дзе Каза ходзіць, там жыта родзіць,
Дзе Каза – нагою, там жыта капою,
Да каго яна завітае, таго шчасце не мінае!
12 студзеня з Калядамі і Новым годам віншавалі усіх вучні 9 “ІТ2” і 9 “ІТ6” класа. Нас вельмі чакалі і былі рады сустрэць у кожным доме.
29 студзеня супрацоўнікі Гістарычнага музея наведалі нашу гімназію. Паслухаць іх у актавую залу сабраліся вучні 9-х класаў.
13.02. Беларускай каляднай песняй “Го-го-го, Каза!” віталі ў гімназіі дырэктара Інстытута энергетыкі В’етнама. За гэта мелі прыхільнасць гасцей і пачастункі для Козачкі.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?
Максім Багдановіч
20 лютага вучні нашага класа наведалі планетарый, каб разам “ляцець” да зор і ўсвядоміць каштоўнасць простых зямных пачуццяў.
Міжнародны дзень роднай мовы, які па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца 21 лютага, вучні гімназіі №20 адзначылі акцыяй “Спяваем разам, спяваем па-беларуску!”. Тон задавалі дзевяцікласнікі. Спявалі знакамітую народную песню “Кура-шчабятура”.
Віншаванні з Днём абаронцы Айчыны і пажаданні моцнага здароўя, шмат шчаслівых дзён прынеслі 23 лютага Аляксандру Фёдаравічу Самуйлаву вучні 9 “ІТ6”класа.
25 лютага вучні 9 “ІТ6” класа наведалі Мінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй №1 машынабудавання. Пра перспектывы навучання ў гэтай установе зычліва расказалі выкладчыкі і майстры ліцэя.
1 сакавіка ў Дзень абароны дзяцей у надзвычайных сітуацыях вучні нашага класа не толькі прадэманстравалі зладжаныя дзеянні пад час вучэбнай эвакуацыі, але і па-майсэрску стварылі газету на адпаведную тэму.
Як выбраць прафесію з мноства існуючых? Як зразумець, што абраны шлях правільны і адпавядае ўласным магчымасцям? На гэтыя і многія іншыя пытанні атрымалі адказы вучні 9-х класаў 6 сакавіка пад час сустрэчы з псіхолагам гімназіі.
Няхай жа будзе чысты клас і на канікулах у нас!! 22 сакавіка наш клас па-сапраднаму стаў святочны, нібы настрой у дзевяцікласнікаў напярэдадні канікулаў.
17 красавіка вучні нашага класа сталі гледачамі на вечарыне, прысвечанай творчасці карэйскага паэта Кіма Саволя. Гімназістаў уразіла выразнае чытанне вершаў студэнтамі БДУ і прыгожыя карэйскія танцы. У канцы вечарыны вучні сфатаграфаваліся з паслом Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь.
20 мая вучні 9 “ІТ6”класа распачалі рэпетыцыі свайго ўдзелу ў мерапрыемстве, прысвечанаму святочнаму ўручэнню пасведчанняў пра завяршэнне базавай адукацыі.
28 мая мы з радасцю павіншавалі Анастасію Худалей. Яна дастойна вытрымала ўступныя іспыты і стала навучэнкай ліцэя БДУ.
30 мая прагучаў развітальны званок для дзевяцікласнікаў. Некаторыя развіталіся з гімназіяй назаўжы, бо абралі месцам для сваёй далейшай адукацыі ліцэі ці коледжы.
12.06 17 вучняў 9 “ІТ-6” класа атрымалі пасведчанні аб завяршэнні адукацыі на ІІ узроўні навучання і выхавання. Удзячнасць сваім настаўнікам яны выказалі шчырым беларускім словам. Настаўнікі таксама пажадалі сваім выхаванцам удачы і шчасця.
Каб бохан-шчасце мелі вы ў дарозе,
Патрэбна цеста дбайна рашчыніць:
Дадаць удачу, творчасці ўсыпаць,
Настойлівасці, упартасці ўліць,
Прыправіць шансам, аптымізмам здобрыць,
Надзеі, працавітасці ўкрышыць,
Пасыпаць гэта вастрынёй настрою,
Аздобіць талентам, настойлівасць здрабніць.
І замясіўшы, выпякаць у агні сяброўства.
Бо што ні робіш, з сябрам лепей быць.
Вялікі бохан атрымаўся -- як панесці!
Бярыце, кройце смела, смачна есці!
13.06 Апошнія гадзіны разам правялі цікава і весела ў парку Чалюскінцаў вучні 9 “ІТ-6” класа: атракцыёны, марожанае і прыемныя размовы. А далей кожны пойдзе па сваёй дарозе. Першага верасня вучні “ІТ-6” будуць размеркаваны ў розныя 10-ыя класы.