
16-18 студзеня дзяжурства гімназіі было ў надзейных руках. Мы сумленна выканалі свае абавязкі.

30 студзеня нас наведалі супрацоўнікі музея Янкі Купалы і правялі віртуальную экскурсію. Было што паглядзець і паслухаць.

У класе іх не многога маем, затое дужа паважаем! 22 лютага сардэчна віншавалі хлопчыкаў з Днём абаронцаў Айчыны.

З пажаданнямі моцнага здароўя, плёну і доўгіх гадоў жыцця мы наведалі Самуйлава Мікалая Фёдаравіча і павіншавалі з Днём абаронцаў Айчыны.

28 лютага ў трэці раз мы сабраліся ва ўтульным пакоі дзіцячай бібліятэкі, каб абмеркаваць апавяданне Алесі Кузміч “Лёшка”.

Дзяўчынкі прыгожыя, краскі, квітнеюць ў нас нібы ў казцы. Жадаем ім усяго сама светлага і віншуем са святам 8 Сакавіка!

Узнагароды знайшлі сваіх герояў. Дыпломамі за ўдзел у конкурсе “У вянок песняру” , прысвечаным 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча, узнагароджаны Паўлавец Юліанна, Несцяровіч Назея.

28 і 29 сакавіка мы пабывалі ў старажытнай і адначасова сучаснай Гародні. Уражанняў не перадаць! Асабліва захапляючай была экскурсія ў сядзібу Каробчыцы. Вальеры з жывёламі, арэлі, катанне ў кабрыялеце і верхам на кані - ўсё надоўга застанецца ў памяці.

Пасеялі дзяўчаты прыгожыя краскі,
Каб двор гімназічны квітнеў, нібы ў казцы…
10 красавіка дзяўчаты нашага класа паклапаціліся пра прыгажосць будучай клумбы і пасеялі агератум і петунію.

Чысціня і прадак запануюць на нашым двары пасля дбайнай і руплівай працы.
12 красавіка добра папрацавалі і прыбралі тэрыторыю каля гімназіі вучні 8 «ІТ6» класа.

Клуб Вясёлых і Знаходлівых вабіць да сябе многіх.
Да гэтага вясёлага мерапрыемства васьмікласнікі рыхтаваліся сур’ёзна.
4 мая адбылося доўгачаканае мерапрыемства.