Беларуская мова

Дарагія вучні!

    Вось і закончыўся навучальны год!  Вас  чакаюць  сустрэчы з сябрамі,  цёплае сонейка,прывабная рэчка ці возера, цікавыя новыя знаёмствы. Кожны знойдзе занятак да душы, пра які потым захочацца расказаць сябрам і аднакласнікам.

    Паважаныя гімназісты, мы шчыра зарашаем прыняць удзел у праекце “Мая малая Радзіма”. Калі вы наведаецеся ў вёску да бабулі і дзядулі, не забудзьце больш пільна прыгледзецца, якія людзі жывуць побач, чым адметныя  родныя мясціны. Вашыя пісьмовыя справаздачы і фатаграфіі ў верасні будуць ацэнены на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Праект “Мая малая Радзіма”

  1. Эсэ пра паходжанне назвы мястэчка, вёскі паводле аповедаў мясцовых жыхароў. (Можна параўнаць са звесткамі з Інтэрнэту, калі такія знойдуцца).
  2. Апісанне і фота адметных збудаванняў у вашай мясцовасці.
  3. Інтэрв’ю са знакамітымі людзьмі ці старажыламі вёскі. Фотаздымкі.
  4. Цікавыя пейзажныя фотаздымкі родных мясцін.
  5. Афармленне праекта ў электронным выглядзе.

З павагай, настаўнікі  беларускай мовы і літаратуры.

Ещё в этом разделе